Яблыня ягадная
Яблыня ягадная | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
|
Яблыня ягадная[3] (Malus baccata) — лістападныя дрэва, від роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вельмі дробнаплодны від (плады да 1 см дыяметрам) з некалькімі разнавіднасцямі, якія маюць некаторыя марфалагічныя адрозненні і розныя арэалы. Самы зімаўстойлівы ў свеце від яблыні, вытрымлівае маразы да градусаў, расце ў Бураціі[4].
Разнавіднасці
[правіць | правіць зыходнік]Мае наступныя разнавіднасці[5]:
- Malus baccata var. baccata (сінонімы: Malus baccata var. sibirica C. K. Schneid., Malus pallasiana Juz., Malus sibirica (Maxim.) Kom..). Раней лічылася асобным відам. У дзікім выглядзе расце ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе, а таксама ў Манголіі, Кітаі і Карэі.
- Malus baccata var. daochengensis (C.L.Li) Ponomar. — расце ў Кітаі.
- Malus baccata var. himalaica (Maxim.) C.K.Schneid. (сінонім: Malus rockii Rehder) — раней вылучалася ў асобны від. Расце ў Кітаі, Бутане, Індыі, Непале.
- Malus baccata var. jinxianensis (J.Q.Deng & J.Y.Hong) Ponomar. — расце ў Кітаі.
- Malus baccata var. xiaojinensis (M.H.Cheng & N.G.Jiang) Ponomar. — расце ў Кітаі.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя з разнавіднасцяў прымяняюцца ў азеляненні і полеахоўных лесапалосах. Асобнікі адрозніваюцца непераборлівасцю, высокай ураджайнасцю, нізкаросласцю, аднак гаспадарча-каштоўных сартоў на аснове аднаго толькі гэтага віду, без прыцягнення ў скрыжаванні буйнаплодных формаў іншых відаў, да гэтага часу не выдзелена.
Выкарыстоўваецца таксама ў селекцыі марозаўстойлівых дробнаплодных сартоў — крэбаў.
З гаспадарчага пункту гледжання формы гэтага віду знайшлі шырокае прымяненне як вегетатыўна размножвальныя прышчэпы для больш каштоўных сартоў яблыні, якія вырошчваюцца ў суровых кліматычных умовах.
Галоўнай прыкметай прыналежнасці якой-небудзь формы да гэтага віду, з’яўляецца ападальная па меры паспявання плоду чашачка, якая ва ўсіх астатніх шматлікіх відаў яблыні захоўваецца ў выглядзе чашалісцікаў[6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Венедикт Дадыкин Алтайская жар-птица // Наука и жизнь. — 2017. — № 3. — С. 106—111. — URL: http://www.nkj.ru/archive/articles/30846/
- ↑ Дадзеныя пра разнавіднасці віду прыведзены паводле сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN)
- ↑ Воробьёв Б.. Райки, ранетки, китайки и другие(недаступная спасылка). sadincentr.ru. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 4 ліпеня 2014.